Мінабароны: пад Баранавічамі разбіўся Як-130, загінулі абодва пілоты

Мінабароны: пад Баранавічамі разбіўся Як-130, загінулі абодва пілоты

Падчас вучэбна трэніровачнага палёта пад Баранавічамі разбіўся ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130, паведамляе Мінабароны. Пры гэтым загінулі абодва лётчыкі.

"Палёт выконвалі камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі 116-ы шаб маёр Нічыпорчык Андрэй Уладзіміравіч і лейтэнант Куканенка Мікіта Барысавіч — лётчык звяна вучэбна-баявой эскадрыллі на Як-130 116-ы шаб", — гаворыцца ў паведамленні прэс-служба Міністэрства абароны.

Падчас палёту экіпаж выявіў тэхнічную няспраўнасць у самалёце. Як паведамляецца, лётчыкі паспрабавалі адвесці самалёт ад населенага пункта. Пераканаўшыся, што траекторыя падзення самалёта знаходзіцца па-за жылымі дамамі, пілоты катапультаваліся, але, на жаль, загінулі.

Іншых ахвяр і разбурэнняў няма.

На месца здарэнні будзе працаваць камісія Мінабароны на чале з намеснікам міністра абароны па ўзбраенні.

Сем'ям загінулых будзе аказаная дапамога.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі