У Літве прынялі новы закон, праз які беларусам будзе складаней працаваць

Вільня

Вільня / pixabay.com

Сейм Літвы ўхваліў папраўкі ў закон аб дзяржаўнай мове. Гэта значыць, што з 1 студзеня 2026 года ўсе абавязаныя выкарыстоўваць літоўскую мову пры продажы тавараў або аказанні кантактных паслуг.

Спярша гучыць не вельмі зразумела, але на справе гэта азначае, што ўсе, хто працуе непасрэдна з людзьмі, павінны будуць валодаць літоўскай мовай як мінімум на ўзроўні А2.

Патрабаванне распаўсюджваецца ў тым ліку на дастаўшчыкаў ежы, супрацоўнікаў салонаў прыгажосці і таксістаў. Гэта значыць працаваць у шэрагу сфер беларусам (і іншым замежнікам) без ведання літоўскай будзе амаль немагчыма.

Як паведамляюць Delfi, некаторыя прадпрымальнікі ўжо раскрытыкавалі новыя папраўкі. На іх думку, патрабаванні наўпрост паўплываюць на даступнасць паслуг і развіццё эканомікі Літвы. Асабліва ва ўмовах, калі краіна спрабуе прыцягваць усё новыя працоўныя рэсурсы.

У бізнесу (і супрацоўнікаў) ёсць крыху больш за год, каб падрыхтавацца да новых патрабаванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі