Мінадукацыі Літвы: у 2018 годзе ЕГУ ўсё ж зможа набіраць студэнтаў

Мінадукацыі Літвы: у 2018 годзе ЕГУ ўсё ж зможа набіраць студэнтаў

Раніцай 16 лютага Еўрарадыё стала вядома, што літоўскі ўрад ануляваў дазвол Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта на аказанне адукацыйных паслуг з 1 ліпеня 2019 года, а таксама забараніў ЕГУ праводзіць сёлетнюю ўступную кампанію. Загад пра гэта за подпісам міністра адукацыі і навукі Літвы Юргіты Петраўскене быў выдадзены 12 лютага.

Аднак праз тры дні, 15 лютага, Мінадукацыі Літвы скарэктавала свой загад, прыбраўшы з яго пункт пра забарону набіраць студэнтаў у 2018 годзе.

"Папярэдняя версія акта памылковая. Гэтую памылку дапусціў юрыдычны аддзел Міністэрства асветы Літоўскай Рэспублікі", – пракаментавалі сітуацыю Еўрарадыё ў аддзеле камунікацый ЕГУ.

Адпаведна, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт зможа не толькі “давучыць” тых, хто паступіў раней, але і набраць новых студэнтаў на 2018-2019 навучальны год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі