Мінаховы здароўя пракаментавала хімічную кастрацыю для педафілаў

У бальніцы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У бальніцы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пракаментавала хімічную кастрацыю для педафілаў. Напярэдадні пра новаўвядзенне паведаміла Генпракуратура. Менавіта Мінаховы здароўя распрацавала "з улікам міжнароднага вопыту" і зацвердзіла клінічны пратакол "Аказанне медыцынскай дапамогі пацыентам з палавымі (сексуальнымі) разладамі (дысфункцыямі), не абумоўленымі арганічным разладам або захворваннем".

Чыноўнікі тлумачаць, што пратакол утрымлівае "методыку лячэння асоб, якія пакутуюць ад педафіліі". Адзначаецца, што "найбольш эфектыўным метадам карэкцыі анамальных формаў сексуальнай цягі, у прыватнасці педафіліі, у цяперашні час з'яўляецца антыандрагенная тэрапія, якая дазваляе знізіць рэцыдываванне сексуальнай злачыннасці за кошт зніжэння ўзроўню тэстастэрону, што ў сукупнасці зніжае і ўзровень крымінальнай агрэсіі".

Мінаховы здароўя прызнае, што хімічная кастрацыя, у адрозненне ад антыандрагеннай тэрапіі, "крытыкуецца шэрагам міжнародных праваабарончых арганізацый". Правабаронцы заяўляюць пра парушэнне правоў чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі