Мінчанка прасіла прыбраць "пратэсную сімволіку", а "інстанцыі" не рэагавалі
Мінчанка прасіла прыбраць "пратэсную сімволіку", а "інстанцыі" не рэагавалі, піша minsknews.by. Намаляваны бел-чырвона-белы сцяг яна пабачыла на слупе на праспекце Міра недалёка ад прыпынку грамадскага транспарту. У якія ўстановы звярталася жанчына, не ўдакладняецца, аднак "выніку не было". Тады мінчанка папрасіла "прыняць меры" прапагандыстаў.
Восенню 2021-га "кібер-партызаны" апублікавалі больш за дзве тысячы даносаў ад "неабыякавых грамадзян", дзе тыя скардзяцца і закладваюць пратэстоўцаў — калег, знаёмых, сваякоў. Як бачым, "сігналы" не спыняюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.