“Міністэрства сепультуры” стартанула “пахаваннем” Міхалка — эфір з Чарнухам
Аляксандр Чарнуха / скрын з відэа
У беларускай ютуб-прасторы стала больш на адзін а) беларускамоўны, б) музычны в) адукацыйны канал. І ўсё гэта дзякуючы таму, што аднаму хлапчуку, не тое каб малому, але і не надта старому, вялікі розум спакою не даваў. Так і з’явіўся ютуб-канал “Міністэрства сепультуры” аўтарства Аляксандра Чарнухі. Таго самага, з рэпартажаў якога з розных “Песняў года”, “Славянскіх базараў” ды іншых агра-трэш-музугараў мы некалі (насамрэч не так даўно) угаралі. А ён узяў ды вярнуўся і пачаў з “чарнухі” — “пахавання” Міхалка…
Што цікавага абяцае аўтар канала “Міністэрства сепультуры” і чаму мы абавязаныя на яго падпісацца? На якія творчыя прарывы здольная БРСМ-эстрада, пазбаўленая прыгнёту з боку ўсіх гэтых Вольскіх, Стыльскіх ды Памідоравых з Дзянісавымі пасля іх выгнання з сінявокай? Падмятаннем якіх вуліц і зборам клубніц на палях якой краіны зарабляюць на хлеб усе гэтыя збеглыя “псеўдатворцы” і што ён будзе рабіць, калі Міхалок прыедзе яму розум упраўляць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музычны крытык, пісьменнік і ютубер Аляксандр Чарнуха.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.