Расія гатовая рэфінансаваць дзяржпазыку Беларусі, але не 3,5 мільярда долараў

Расія гатовая рэфінансаваць дзяржпазыку Беларусі, але не 3,5 мільярда долараў

Расія гатовая дапамагчы Беларусі рэфінансаваць дзяржаўную пазыку, заявіў міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў.

"Мы бачым ва ўмовах абмежаванняў, якія закранулі нашага суседа, неабходнасць падтрымкі на рэфінансаванне тых даўгавых абавязацельстваў, якія ёсць у Беларусі перад знешнімі крэдыторамі, у першую чаргу, РФ", — перадае ТАСС яго словы. 

Сілуанаў заявіў, што фармат гэтай дапамогі яшчэ не вырашаны. Магчыма, гэта часткова адбудзецца праз Еўразійскі фонд або праз замежныя дзяржкрэдыты.

Па словах расійскага міністра, найперш гаворка можа ісці аб рэфінансаванні цела доўгу прыкладна ў 1 мільярд долараў у год перад Расіяй і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця (ЕФСР).

Раней афіцыйны Мінск казаў, што для кампенсацыі заходніх санкцый трэба 3,5 мільярда долараў. Па словах Сілуанава, ЕФСР вылучыць такую суму не можа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі