Мінскае "Дынама" атрымала перамогу ў Чарапаўцы, хет-трык Андрэя Касціцына

Мінскае "Дынама" атрымала перамогу ў Чарапаўцы, хет-трык Андрэя Касціцына

Мінскае "Дынама" ў матчы чэмпіянату КХЛ атрымала перамогу ў Чарапаўцы над "Северсталью" — 4:1 (0:0, 3:0, 1:1). Андрэй Касціцын стаў аўтарам хет-трыка (закінуў шайбы на 32-й, 34-й і 55-й хвілінах). Яшчэ адна шайба на рахунку дынамаўца Тээму Пулкінена (30-я).

Беларуская каманда нарэшце пакінула апошняе месца ў турнірнай табліцы канферэнцыі "Захад". 22 верасня мінскае "Дынама" згуляе ў гасцях з маскоўскім "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі