Мінскае "Дынама" па булітах абыграла "Амур", хет-трык Андрэя Касціцына
19 лістапада мінскае "Дынама" абыграла ў Хабараўску "Амур" — 4:3 (1:1, 1:0, 1:2, 0:0, 1:0). У асноўны час мінчукі двойчы вялі ў ліку, але ў трэцім перыядзе "Амур" вырваўся наперад. За 27 секундаў да сірэны лік стаў 3:2 на карысць гаспадароў пляцоўкі. Здавалася, што паражэння не пазбегнуць. Але Андрэй Касціцын на апошніх секундах зраўнівае лік. У яго хет-трык! У авертайме закінутых шайбаў не было. У булітнай серыі хакеісты здолелі закінуць шайбы толькі тройчы, дзве з іх на рахунку дынамаўцаў Івана Драздова і Яўгена Кавыршына.
21 лістапада мінскае "Дынама" згуляе ў гасцях з "Куньлунем".
Дарэчы, "Дынама" развіталася з 24-гадовым расійскім абаронцам Іллёй Хахловым. Ён з'явіўся ў складзе дынамаўцаў у траўні, згуляў 20 матчаў, аддаў адну выніковую перадачу. З іншых навін з клуба — Віталь Коваль стане трэнерам па брамніках, а Даніэль Корса — трэнерам па фізпадрыхтоўцы.
Повтор первого гола Андрея:https://t.co/aIhq8lEE8c
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 19 ноября 2018 г.
Так Андрей сделал дубль:https://t.co/Heo1zHmBDp
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 19 ноября 2018 г.
Проявили мы характер и наконец-то победили вне основного времени! pic.twitter.com/aN6k1yZhpM
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 19 ноября 2018 г.