Мінскае "Дынама" разграміла "Салават Юлаеў" — 4:0 (відэа)

Мінскае "Дынама" ў панядзелак у хатнім матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі атрымала ўпэўненую перамогу над уфімскім клубам "Салават Юлаеў" — 4:0 (1:0, 2:0, 1:0). Нік Бэйлен закінуў шайбу за 1 секунду (!) да першага перапынку. На 35-й хвіліне вызначаецца Шарль Лінгле, а на 39-й — Мэт Элісан. У далейшым мінчукі ўпэўнена кантралявалі ход гульні. На апошніх секундах Аляксандр Мацярухін зрабіў лік 4:0. Ёсць "сухая" перамога ды яшчэ і з буйным лікам!

Адзначым, што "Салават Юлаеў" займае чацвёртае месца ў канферэнцыі "Усход" і гэты выйгрыш паказвае, што "Дынама" знаходзіцца ў добрай форме.

Пасля 34 матчаў у беларускага клуба 58 ачкоў (19 перамог і 15 паражэнняў, розніца шайбаў — 98:89). Мінскае "Дынама" па-ранейшаму знаходзіцца на пятым месцы ў канферэнцыі "Захад".

Наступны матч дынамаўцы правядуць на сваёй пляцоўцы 12 снежня, у госці прыедзе омскі "Авангард" (пачатак а 19-й гадзіне). А 14 снежня мінчукоў чакае хатні паядынак з "Барысам" з Астаны (пачатак а 17-й).

Фота — ХК "Дынама-Мінск"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі