Мінскі аблсавет зацвердзіў Анатоля Ісачэнку на пасадзе старшыні Мінаблвыканкама

Мінскі аблсавет зацвердзіў Анатоля Ісачэнку на пасадзе старшыні Мінаблвыканкама

У сераду, 5 ліпеня, Мінскі абласны Савет зацвердзіў Анатоля Ісачэнку на пасадзе старшыні Мінаблвыканкама. Новага кіраўніка вобласці прадстаўляла кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Яна выказала спадзяванне, што пад кіраўніцтвам Ісачэнкі Міншчына “выйдзе на новы этап станаўлення і развіцця”. Перад новым кіраўніком стаяць задачы вывядзення на рэнтабельную працу прадпрыемстваў, прыцягненне інвестыцый, праца з кадрамі, развіццё інфраструктуры, інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні Анатоля Ісачэнку на пасаду старшыні Мінскага абласнога выканкама прызначыў Аляксандр Лукашэнка. Раней ён працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, ачольваў Магілёўскі абласны Савет, быў памочнікам прэзідэнта Беларусі, галоўным інспектарам па Мінскай вобласці. Ісачэнка змяніў на пасадзе старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіру, якога ў траўні прызначылі кіраўніком Федэрацыі хакея нашай краіны.

Мінскі аблсавет зацвердзіў Анатоля Ісачэнку на пасадзе старшыні Мінаблвыканкама
Фота: БЕЛТА
Мінскі аблсавет зацвердзіў Анатоля Ісачэнку на пасадзе старшыні Мінаблвыканкама

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі