Мінскі дынамавец Крысціян Хенкель прыме ўдзел у Матчы зорак КХЛ
Мінскі дынамавец Крысціян Хенкель прыме ўдзел у Матчы зорак КХЛ. Ён пройдзе ў студзені 2019-га ў Казані. Прэс-служба ХК "Дынама-Мінск" адзначае, што цяперашні сезон найлепшы для Хенкеля ў лізе. У 32 гульнях ён закінуў 4 шайбы і зрабіў 11 выніковых перадач. Пры гэтым сезон зусім не атрымаўся ў каманды, якая знаходзіцца сярод аўтсайдэраў. Бліжэйшы матч "Дынама" правядзе 2 снежня ў гасцях з "Віцязем".
Спіс іншых удзельнікаў Матчу зорак КХЛ гл. тут.