Міша з твітара пра свой сольнік і тое, над чым смяюцца беларусы
Міхась Ільін / уласны архіў
Жартаваць падчас рэпрэсій і вайны, кпіць з рэчаіснасці, выкрываць хібы сучаснасці і прымушаць глядзець праўдзе ў вочы — пры чым па-беларуску! 11 снежня ў Варшаве адбудзецца сольны стэндап-канцэрт Міхася Ільіна — коміка і вядомага твітараніна, які па сумяшчальніцтву з'яўляецца яшчэ і журналістам Еўрарадыё. Усе сабраныя сродкі Міша збіраецца накіраваць на дапамогу беларускім палітвязням.
Стэндап і твітар — што тут агульнага? Чаму лукашэнкаўскія чыноўнікі не ўмеюць смяяцца? Калі стэндапкомікаў разам з твітарам прызнаюць экстрэмістскім фарміраваннем? Хто больш смешны — Лукашэнка, Пазняк ці Ціханоўская? Цяпер — зорны час беларускіх стэндапераў? Чаму важны стэндап на беларускай мове? Пра гэта ды іншае гаворым з "Ильёй из Твиттера" (так часта называюць Мішу мінакі) у 13:00. Далучайцеся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.