"Мудры прыгавор". 5 прыдзірак Лукашэнкі да формы для Еўрапейскіх гульняў

Фота: БЕЛТА
Фота: БЕЛТА

У эфіры тэлеканала СТВ Аляксандра Лукашэнка раскрытыкаваў форму беларускіх спартсменаў і валанцёраў на другіх Еўрагульнях у Мінску, якія пройдуць у чэрвені 2019 года. Дызайнерам калекцыі выступіла Юлія Латушкіна.

Пра колеры формы

"Калі белы колер, ён павінен быць такім белым. Вось нават вазьмі гэты белы колер і гэты".

 

"Вось, глядзі. Чырвоны колер — ён нават не чырвоны. Ярка ўсё гэта бачна. І глядзі вось гэты. Усё павінна адпавядаць. Вось гэта можна ўзяць за ўзор па яркасці, выразнасці, кідкасці — гэта таксама вельмі важна. А вось гэта ўжо неяк на прыступку ніжэй. Калі вы гэтыя тканіны робіце, то зрабіце такія ж яркія. Калі гэта задаволіць спартсменаў".

Пра герб

"Герб не павінны проста наляпіць, як у вас з гэтай аблямоўкай, і гэтак далей. Герб павінен быць па контуры акуратненька ўшыты або вышыты".

Пра абутак

"Ты кажаш, што гэта беларускае. Але гэта Nike".

Пра ўзнагародную форму

"Гэта нармальна? Чаму ты вырашыла зрабіць гэтую не тое спадніцу, не тое сукенку? Вы са спартоўцамі раіліся? Або ў кабінеце вырашылі, вам спадабалася?"

Пра дызайнера калекцыі Латушкіну

"Акрамя Латушкінай, я гляджу, нават тыя, хто ззялі — патухлі. Чаму? Не будзе ў яе канкурэнцыі, хутка і яна скаціцца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі