МУС прызнала Еўрарадыё "экстрэмісцкім фармаваннем"

МУС прызнала Еўрарадыё "экстрэмісцкім фармаваннем"

Еўрарадыё і яго сацсеткі прызнаныя "экстрэмісцкім фармаваннем". Такое рашэнне 20 ліпеня прыняло МУС Беларусі, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Праўладныя каналы заяўляюць, быццам гэта было зроблена праз "заклікі да забойства дзяржаўных службоўцаў і чальцоў іх сем'яў, арганізацыю і каардынацыю пратэснай дзейнасці ў 2020 годзе".

Нашае стаўленне да гэтага такое. Па-першае, Еўрарадыё ніколі не заклікала забіваць дзяржслужбоўцаў і іх сем'і. Па-другое, мы не арганізоўвалі і не каардынавалі пратэсты. Мы асвятлялі іх — так, як і належыць сапраўдным журналістам. Працягваем асвятляць. І будзем працягваць.

А па-трэцяе, ну калі ўжо так захацелася сілавікам наляпіць сваё кляймо на чарговую незалежную медыю — калі ласка. У краіне, дзе па-ранейшаму "не да законаў", мы ніяк не можам на гэта паўплываць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі