Мужчына з аўтаматам здзейсніў напад на амбасаду Азербайджана ў Іране

Момант нападу трапіў на камеры відэаназірання / @apa_az
Момант нападу трапіў на камеры відэаназірання / @apa_az

Узброены напад быў здзейснены раніцай у пятніцу на амбасаду Азербайджана ў Іране. У будынак пранікнуў мужчына з аўтаматам Калашнікава і пачаў страляць. Загінуў начальнік службы бяспекі амбасады. Яшчэ два супрацоўнікі аховы, якія спрабавалі спыніць нападніка, параненыя.

"Іх стан задавальняючы. Цяпер вядзецца расследаванне гэтага вераломнага нападу", — гаворыцца ў паведамленні МЗС Азербайджана.

Нападніка затрымалі, паведамляе агенцтва APA. Паводле агенцтва, узброены напад адбыўся на глебе асабістых прычын. Мужчына прыехаў да амбасады з двума дзецьмі. Пра гэта азербайджанскім дыпламатам паведаміў начальнік паліцыі Тэгерана Сардар Гусейн Рагімі. Аднак азербайджанскія дыпламаты працягваюць настойваць, што напад быў тэрарыстычным актам.

"Іранская дзяржава скажае сутнасць інцыдэнту, каб ухіліцца ад адказнасці, спрабуючы падаць тэрор, які адбыўся, у якасці інцыдэнту нібыта на сямейна-бытавой глебе", — піша APA са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі