Музыкі гурта Irdorath выехалі з Беларусі і знаходзяцца ў бяспецы

Уладзімір і Надзея Калачы / Еўрарадыё
Уладзімір і Надзея Калачы / Еўрарадыё

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калачы выехалі з Беларусі і знаходзяцца ў бяспецы. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Музыкі актыўна ўдзельнічалі ў маршах 2020-га, дзе гралі на дудах падчас мірных шэсцяў.

2 жніўня 2021 года падчас святкавання дня нараджэння Надзеі іх затрымалі на лецішчы пад Мінскам. Надзею і Уладзіміра асудзілі на 2 гады калоніі, абвінаваціўшы ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. (Ст. 342 КК).

У красавіку муж і жонка выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны. Яны былі за кратамі 1 год 8 месяцаў і 19 дзён.

Да гэтага на волю выйшлі іншыя музыкі гурта — Юлія Марчанка, Пётр Марчанка і Антон Шніп, асуджаныя на 1,5 гады калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі