Мядзведзеў і Румас праводзяць закрытыя перамовы ў Мінску
![Мядзведзеў і Румас праводзяць закрытыя перамовы ў Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/medved-2106.jpg.webp?itok=tTwwkdCs)
У Мінску праходзяць двухбаковыя перамовы прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева, інфармуе РІА "Новости".
Плануецца, што кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць далейшую інтэграцыю ў рамках Саюзнай дзяржавы. Таксама будуць абмяркоўвацца пытанні расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.
Пасля гэтай сустрэчы перамовы працягнуцца ў пашыраным фармаце. У іх прымуць удзел з беларускага боку віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка, міністры фінансаў, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, энергетыкі ды іншыя. З расійскага боку будуць удзельнічаць першы віцэ-прэм'ер — міністр фінансаў Антон Сілуанаў, віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, кіраўнік Мінэканамразвіцця, намеснік кіраўніка МЗС, намеснік міністра фінансаў.
Да 21 чэрвеня расійска-беларуская працоўная група мусіла падрыхтаваць праграму па далейшай інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве.