Мядзведзеў паведаміў Румасу, што ў Расіі няма "антыбеларускіх элементаў"
У Расіі няма "антыбеларускіх элементаў" — пра гэта прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў свайму беларускаму калегу Сяргею Румасу на перамовах у Сочы.
Такім чынам расійскі кіраўнік урада адрэагаваў на ўчорашнія заявы Аляксандра Лукашэнкі. "Сёння на прэзідэнта Пуціна ціск вельмі люты. І прытым ужо з блізкага атачэння, антыбеларускага", — сказаў кіраўнік Беларусі падчас выступу перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.