МЗС Беларусі скарачае эстонскую амбасаду ў Мінску да двух чалавек

Талін / pixabay.com
Талін / pixabay.com

МЗС Беларусі з 1 кастрычніка скарачае штат амбасады Эстоніі ў Мінску да двух чалавек — аднаго дыпламата для консульскіх функцый і аднаго работніка адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу. Столькі ж застанецца ў беларускай амбасадзе ў Таліне, паведамляе прэс-служба замежнапалітычнага ведамства.

У заяве прэс-службы МЗС гэтыя захады абгрунтоўваюцца "шэрагам нядаўніх наўмысных дзеянняў эстонскага кіраўніцтва, у пераліку якіх афіцыйныя спробы прысабечыць права выступаць ад імя беларускага народа і авантуры на пляцоўцы ААН". Цікава, што ніякія "дзеянні эстонскага кіраўніцтва" ў навіны апошнім часам не траплялі.

Амбасадара Беларусі адклікаюць з Эстоніі на кансультацыі ў Мінск. Часовую павераную ў справах Эстоніі ў Беларусі Трыын Хіесалу выклікалі на разнос у беларускае МЗС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі