Латвійска-беларускую мяжу будуць ахоўваць паліцыянты з Эстоніі
Эстонская паліцыя, ілюстрацыйнае фота
29 ліпеня Эстонія адправіла ў Латвію каманду сваіх паліцэйскіх ESTPOL9. Яны будуць дапамагаць змагацца з неўрэгуляванай міграцыяй на мяжы з Беларуссю, піша "Новая газета. Балтия" са спасылкай на эстонскія СМІ.
За першыя тры тыдні ліпеня латвійскія памежнікі спынілі 730 спробаў нелегальнага пранікнення ў краіну.
На мінулым тыдні Латвія звярнулася па дапамогу да Эстоніі. Дэпартамент паліцыі і памежнай аховы Эстоніі накіраваў у Латвію 11 паліцыянтаў. Ужо 30 яны ліпеня пачнуць патрулявць мяжу з Беларуссю.
Паведамляецца, што эстонскія паліцыянты адправяцца ў Каплава і Рабежніекі: апошнім часам там заўважаная адзначаецца найбольшая колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы. Эстонская каманда будзе працаваць там цягам двух тыдняў, пасля чаго іх зменіць наступная ратацыя.
Паведамляецца, што ў складзе каманды ёсць кінолаг з сабакам. Эстонцы будуць займацца наземным патруляваннем. Але ў падраздзялення ёсць магчымасць патруляваць мяжу і з дапамогай дронаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.