МЗС Літвы пракаментавала атаку на беларускія ўстановы ў Вільні

Пабітыя шыбы ў Цэнтры беларускай культуры ў Вільні

Пабітыя шыбы ў Цэнтры беларускай культуры ў Вільні / svaboda.org

Міністэрства замежных спраў Літвы асудзіла атаку на беларускія культурніцкія цэнтры і падтрымала беларускіх палітуцекачоў.

"Мы рашуча асуджаем акты вандалізму супраць беларускай супольнасці, учыненыя паводле сцэнара КДБ. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Мы цалкам падтрымліваем свабодалюбівых людзей, якія змагаюцца за дэмакратычную Беларусь і яе еўрапейскую будучыню", — гаворыцца ў паведамленні МЗС Літвы ў сацсетцы Х.

Як расказвала Еўрарадыё, у ноч на 4 верасня невядомыя стралялі з пнеўматычнай зброі ў акно царквы беларускага праваслаўнага прыходу Канстанцінопальскага патрыярхату. У тую ж ноч невядомыя разбілі шыбы ў Цэнтры беларускай культуры ў Вільні.

5 верасня каля будынку прыватнага цэнтру ўцекачоў з Беларусі Dapamoga з'явіўся надпіс па-літоўску "Беларусам-паразітам тут не месца". Як адзначалася, у надпісе ёсць граматычная памылка.

Прадстаўнікі ўстановаў лічаць, што за гэтымі акцыямі стаяць спецслужбы Лукашэнкі, а мэта такіх правакацый — запалохаць беларускіх палітуцекачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі