МЗС РФ абвінаваціла Арменію ў "серыі недружалюбных крокаў"
![Расія абурылася паводзінамі Арменіі на фоне напружанай сітуацыі на яе мяжы з Азербайджанам / newsarmenia.am](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/arm.jpg.webp?itok=ZEHPz1eS)
Расія абурылася паводзінамі Арменіі на фоне напружанай сітуацыі на яе мяжы з Азербайджанам / newsarmenia.am
МЗС РФ абвінаваціла Арменію ў "серыі недружалюбных крокаў", якія Масква зафіксавала ў апошнія дні. Армянскаму паслу Вагаршаку Аруцюняну, якога выклікалі ў знешнепалітычнае ведамства, "зроблена жорсткае прадстаўленне".
Што цяпер называецца "недружалюбнымі дзеяннямі", на думку Масквы:
- ратыфікацыя Рымскага статута (далучэння да юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе, што ўжо зрабілі 123 краіны);
- перадача жонкай армянскага прэм'ера гуманітарнай дапамогі ўкраінцам;
- вайсковыя вучэнні з удзелам ЗША.
З апошнім пунктам больш-менш зразумела, асабліва з пазіцыяй Арменіі, якой афіцыйны "саюзнік" па АДКБ не дапамог ніводнага разу. Чамусьці расійскі МЗС не назваў першым пунктам затрыманне ў Арменіі прарасійскіх блогераў, якіх падазраюць ва ўдзеле ў незаконным продажы зброі (іх, дарэчы, у пятніцу вызвалілі).
Расія абурылася паводзінамі Арменіі на фоне напружанай сітуацыі на яе мяжы з Азербайджанам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.