"Ліквідаваны" — у шпіталі памёр мінчук, які адстрэльваўся ад міліцыі
Аляксандр Ліпскі
У шпіталі памёр мужчына, якога міліцыянты паранілі сёння пры затрыманні. У афіцыйным паведамленні МУС гаворыцца: "Ліквідаваны".
Як распавядала Еўрарадыё, 13 жніўня міліцыя заявіла пра затрыманне мужчыны, якога падазраюць у датычнасці да злачынства 2021 года ў мінскім раёне Серабранка. Тады ў кватэру на праспекце Ракасоўскага ўварваўся ўзброены мужчына і некалькі разоў стрэліў у 33-гадовую жанчыну. Яна загінула. Нападнік паспрабаваў забіць яе мужа, але той выжыў.
Па гарачых слядах быў абвешчаны ў вышук Аляксандр Ліпскі і яго маці Раіса Ліпская. Меркавалася, што яна хавалася разам з сынам. Тры гады пра іх не было чуваць нічога — да сённяшняга дня.
Сёння МУС заявіла пра затрыманне мужчыны. Паведамлялася, што ён адстрэльваўся ад міліцыянтаў і быў паранены пры затрыманні. Пасля гэтага яго даставілі ў бальніцу.
Пра маці Ліпскага нічога не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.