18-гадовага хлопца будуць судзіць па абвінавачанні ў забойстве і акце тэрарызму
Аляксей Федзічкін
У Мінску за акт тэрарызму і забойства будуць судзіць 18-гадовага Аляксея Федзічкіна з Асіповічаў. Пра гэта піша "Медыязона".
Разгляд справы ў закрытым рэжыме пачнецца 22 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе.
Хлопцу інкрымінуюць артыкулы "забойства", "акт тэрарызму", "незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў".
Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.