На 9 траўня ў шасці гарадах Беларусі абяцаюць 30 залпаў салюту

На 9 траўня ў шасці гарадах Беларусі абяцаюць 30 залпаў салюту

На 9 траўня а 22-й гадзіне ў шасці гарадах Беларусі абяцаюць 30 залпаў салюту: у Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Віцебску і Магілёве. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў. Паводле яго слоў, сёлета салют уразіць сваім малюнкам — набытыя вырабы для феерверку пад назвай "Аксаміт", "Чырвоны мак" і "Герань".

Адзначаецца, што ў сталіцы падчас салюту будуць працаваць восем установак. Яго можна будзе пабачыць практычна ў любой кропцы Мінска, інфармуе БЕЛТА.

Загад аб салюце 9 траўня днямі падпіша міністр абароны Андрэй Раўкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі