На Акрэсціна трапіў намеснік кіраўніка асацыяцыі ветэранаў спецназа "Честь" — НН

Сяргей Заслаўскі / кадр з відэа "Лида ТВ"
Сяргей Заслаўскі / кадр з відэа "Лида ТВ"

На 15 сутак арыштаваны намеснік кіраўніка асацыяцыі ветэранаў спецназа "Честь" Сяргей Заслаўскі, піша "Наша Ніва". Адбываць арышт яго адправілі на Акрэсціна.

Сітуацыя з арыштам сілавіка выглядае анекдатычнай. Заслаўскі — інструктар спецпадраздзяленняў, маёр унутраных войскаў, улюбёнец АМАПа, сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Заслаўскі служыў ва ўнутраных войсках і падтрымлівае сяброўскія адносіны з Дзмітрыем Паўлічэнкам, якога падазраюць у палітычных забойствах канца 1990-х і пачатку 2000-х.  У асацыяцыі ветэранаў спецназа МУС "Честь" Заслаўскі займае пасаду намесніка Паўлічэнкі.

На хвалі падзей 2020-га Заслаўскі заснаваў спартова-патрыятычны праект "За моцную Беларусь". У рамках гэтага праекта ён наведвае сілавыя ўстановы з майстар-класамі, семінарамі, а таксама з праслаўленнем палітыкі Лукашэнкі.

Але ў красавіку 2023-га яго затрымалі і прысудзілі 15 сутак, піша "Наша Ніва". Абвінавацілі яго паводле артыкула 19.11 КаАП — "Распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі". Па звестках выдання, затрымлівалі Заслаўскага тыя самыя амапаўцы, для якіх ён вядзе семінары па сілавой падрыхтоўцы.

Прычынай хутчэй за ўсё стаў допіс у сацсетках: Заслаўскі перапосціў артыкул пра свае спартовыя дасягненні з рэсурсу, які ўлады прызналі "экстрэмісцкі".

"Наша Ніва" публікуе запіс размовы Сяргея Мацвіенкі — яшчэ аднаго намесніка Паўлічэнкі ў асацыяцыі ветэранаў спецназа:

"Нейкае непаразуменне. Апераціўнікі нейкія… Недзе быў падпісаны ці нешта адправіў. Яго разматалі і ўсё, і п***ц. Хутка выйдзе, і там будзем разбірацца, чаму так адбылося, хто гэта зрабіў, якія падставы былі.

Ведаючы партфоліа чалавека, ведаючы ўсё… ну гэта, б**, смешна. Разумею, калі б там нейкая крымінальшчына была, а адміністратыўка… б**, на суткі?! Гэта ганьбішча, калі такое зрабілі. Трэба было глыбей разабрацца, аб'ектыўна.

Нібыта нешта з каналам "Зеркала" звязана і нейкая песня Цоя. Ці то спеў, б**, ці то што, трызненне нейкае ну, ці то станцаваў пад песню.

Ну гэта не падобна, Заслаўскі не будзе гэтага рабіць, ён у п***рэз не палезе, ён сабе топча кар'еру палітычную і дэпутацкую.

І гэта тупа, калі чалавек паўсюль уваходжы, і лезці х***ёй займацца, ну гэта нелагічна. Гэта не ўкладваецца. У яго і "крыша" нармальная, і ўваходы паўсюль, і ў парламент, і ў мэрыю. Гэта не падыход, канечне.

Ужо мне і з "канторы" званілі, сказалі, што падтрымаюць, разбяруцца ў сітуацыі".

Журналісты не знайшлі згадак пра Заслаўскага на "Зеркале". Магчыма, гаворка ішла пра нейкае іншае выданне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі