На аўкцыёне бутэльку шампанскага прадалі за 116 тысяч долараў

На аўкцыёне бутэльку шампанскага прадалі за 116 тысяч долараў

На аўкцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку бутэльку французскага шампанскага Krug прадалі больш чым за 116 тысяч долараў. Справа ў тым, што ёй 100 гадоў.

Як паведамляе РІА "Новости", удзельнік аўкцыёна, які прапанаваў найбольшую суму за бутэльку, таксама выйграў і паездку на чатырох чалавек у вінаробны рэгіён Шампань на паўночным усходзе Францыі. Падчас падарожжа ён і яго спадарожнікі змогуць наведаць вінныя склепы, дзе і захоўвалася шампанскае з моманту яго вытворчасці.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі