На беларуска-польскай мяжы мігранты двойчы трапілі камянямі ў твар сілавікам
Беларускія памежнікі нападам на палякаў не перашкаджаюць
На беларуска-польскай мяжы мігранты двойчы трапілі камянямі ў твар сілавікам. У адным інцыдэнце 1 траўня пацярпеў польскі памежнік (афіцэру аказалі меддапамогу), у іншым — польскі салдат. Яны ўдзельнічалі ў патруляванні мяжы і былі атакаваныя з беларускай тэрыторыі, паведамляе strazgraniczna.pl.
У сераду было зафіксавана 113 спробаў незаконнага пранікнення на тэрыторыю Польшчы з РБ (у аўторак — 147, у панядзелак — 209). Беларускія памежнікі гэтым спробам, як і нападам на палякаў з камянямі ў руках, не перашкаджаюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.