У Мінску няма "дакладнай інфармацыі аб устанаўленні "жалезнай заслоны"

Беларусь за калючым дротам

Беларусь за калючым дротам / facebook.com/rs.gov.lv/

Кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта РБ Канстацін Моластаў спадзяецца, што суседнія краіны не закрыюць апошнія пераходы з Беларуссю. Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлекаала СТБ.

"Дакладнай інфармацыі аб устанаўленні "жалезнай заслоны" з боку нашых суседзяў у нас няма, — гаварыў генерал. — Вядома ж, калі ў іх яшчэ захоўваецца паняцце аб міждзяржаўным узаемадзеянні, гэта заслона не апусціцца, бо пункты пропуску прызначаны ў першую чаргу для зносін паміж людзьмі, для эканамічных узаемасувязяў, культурных і гэтак далей. Таму я спадзяюся, што з боку суседніх дзяржаваў гэтага не адбудзецца".

Як вядома, на межах Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй працуе мінімум пунктаў пропуску. Суседзі нашай краіны пайшлі на такі крок у адказ на дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Сярод іх — міграцыйны крызіс, адказнасць за арганізацыю якога Захадам ускладаецца якраз на мінскі рэжым. Тая ж Польшча вымушаная працягваць умацоўваць ахову мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі