Польшча збіраецца пабудаваць на мяжы з Беларуссю 70-метровыя вежы

Мігранты каля 5-метровага плота на польска-беларускай мяжы

Мігранты каля 5-метровага плота на польска-беларускай мяжы / agencjawyborcza.pl

Польшча збіраецца пабудаваць на мяжы з Беларуссю 70-метровыя вартавыя вежы. Іх абсталююць сучаснымі оптыка-электроннымі прыборамі для кантролю за сітуацыяй. Вежы дазволяць дакладна бачыць, што адбываецца па абодва бакі польска-беларускай мяжы ў радыусе 10 кіламетраў, паведамляе gazetaprawna.pl.

Выданне адзначае, што будзе ўмацоўвацца 5-метровы металічны плот, пабудаваны на мяжы з РБ (у прыватнасці, з'явяцца папярочныя канструкцыі). Як вядома, парушальнікі навучыліся яго пераадольваць. Польскія памежнікі вывучылі ўсе гэтыя варыянты і вырашылі іх "нейтралізаваць".

У лютым польскія памежнікі заявілі, што на мяжы Польшчы і Беларусі на памежных рэках з'явіцца радыёэлектронная загарода. Яе інтэгруюць ва ўжо існуючую памежную інфраструктуру.

Апошнім часам актывізаваліся спробы мігрантаў нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі