На мяжы Польшчы і Беларусі з'явіцца радыёэлектронная загарода

На польска-беларускай мяжы

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

На мяжы Польшчы і Беларусі з'явіцца радыёэлектронная загарода. Польская памежная служба плануе яе стварыць на памежных рэках. Ужо падпісаныя кантракты. Падрадчыкі маюць 10-12 месяцаў для выканання задачы. На праект выдаткавана больш за 364 млн злотых (амаль $92 млн). Сярод іх ёсць і сродкі ЕС, паведамляе strazgraniczna.pl.

Даўжыня электроннага бар'ера на рацэ Буг складзе каля 172 км. Там усталююць каля 1800 відэакамер, каля 4500 дзённа-начных і цеплавізійных камер, а таксама спецыяльныя датчыкі, якія "забяспечваюць выяўленне розных фізічных характарыстык аб'ектаў".

Электронны бар’ер на рэках Свіслач і Істочанка будзе складаць каля 47 кіламетраў. На 500 слупах усталююць тысячу дзённа-начных і цеплавізійных камер, а таксама датчыкі.

Радыёэлектронная загарода будзе інтэграваная ва ўжо існуючую памежную інфраструктуру. Пры гэтым улічваецца рэльеф мясцовасці, каб выключыць існаванне "мёртвых зон".

Адзначаецца, што ўзмацненне аховы мяжы адбываецца і для барацьбы з нелегальнай міграцыяй, і для спынення кантрабанды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі