Лукашэнка "прагаварыўся", што рыхтуецца правакацыя супраць палякаў
Эксперты не выключаюць правакацыі "пад чужымі сцягамі" з боку Расіі
20 лютага, выступаючы перад сілавікамі ў Цэнтральным доме афіцэраў у Мінску, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рыхтуецца "буйнамаштабная правакацыя" супраць "грамадзянскага насельніцтва Польшчы". І за ёй стаяць не Беларусь і Расія, а нібыта "польская і амерыканская разведкі". Лукашэнка спаслаўся на "аператыўную інфармацыю". І дадаў, што ў выніку ў арганізацыі правакацыі "абвінавацяць Расію і Беларусь".
Атрымліваецца, што нешта можа адбыцца на беларуска-польскай мяжы. Летась эксперты казалі, што правакацыю могуць арганізаваць вагнераўцы, якія прыехалі ў РБ (гаворка ішла пра Сувалкскі калідор — гэта 70 км ад Беларусі да Калінінградскай вобласці РФ). Цяпер жа згадваюцца новыя спецпадраздзяленні ўнутраных войскаў, падрыхтаваныя з дапамогай расійскіх наймітаў. Беларусаў чамусьці рыхтавалі як штурмавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.