Вагнераўцы ў Беларусі — "ударны кулак" для захопу Сувалкскага калідора

Баевікі ПВК "Вагнер"
Баевікі ПВК "Вагнер"

Вагнераўцы патрэбныя ў Беларусі, каб "у выпадку чаго" хутка захапіць Сувалкскі калідор. Такімі фантазіямі падзяліўся кіраўнік камітэта Дзярждумы Расіі па абароне Андрэй Картаполаў.

"Ёсць такі Сувалкскі калідор... І вось гэты Сувалкскі калідор у выпадку чаго нам вельмі патрэбны. Гаворка ідзе пра тое, што гатовы ўдарны кулак, які гэты няшчасны калідор возьме за лічаныя гадзіны", — сказаў дэпутат.

Сувалкскі калідор — сухапутная мяжа паміж Польшчай і Літвой. Гэты адрэзак даўжынёй 70 км аддзяляе Беларусь ад Калінінградскай вобласці Расіі. У выпадку яго захопу Літва, Латвія і Эстонія будуць адрэзаныя ад іншых краінаў НАТА.

Некалькі сотняў вагнераўцаў на гэтым тыдні прыбылі ў Беларусь. Верагодна, яны размясціліся ў палявым лагеры пад Асіповічамі. Мінабароны Беларусі паведамляе, што яны пачалі трэніроўкі разам з беларускімі вайскоўцамі.

Але вось баявых дзеянняў на тэрыторыі краін НАТА яны напэўна не пачнуць.

Вагнеровцы в Беларуси — "ударный кулак" для захвата Сувалкского коридора
Сувалкскі калідор / The Washington Post

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі