На брастаўчанку Алену Гнаук пачалі яшчэ дзве крымінальныя справы

На брастаўчанку Алену Гнаук пачалі яшчэ дзве крымінальныя справы

На брэсцкую пенсіянерку Алену Гнаук пачалі яшчэ дзве крымінальныя справы — яна застаецца пад арыштам.

Сёння Гнаук мусіла вызваліцца з Пружанскага ІЧУ пасля 15 сутак арышту. Але сваякі яе не дачакаліся. Ім затэлефанавалі следчыя і паведамілі пра новыя справы на жанчыну. 

"На падставе адной з іх яна застанецца ў ІЧУ яшчэ на тры дні. Што будзе далей, што за справы, на жаль, мы больш нічога не ведаем", — кажуць родныя Алены.

Алена Гнаук асуджаная на тры гады "хатняй хіміі" па двух артыкулах — за "карагодную справу" і за "абразу прэзідэнта". Апошні раз яе затрымалі за фатаздымак вывешаных белых і чырвоных ручнікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі