На будоўлі ў Пінску загінуў брыгадзір: на яго абрынулася сцяна
На будоўлі гандлёва-забаўляльнага цэнтра ў Пінску ў аўторак загінуў брыгадзір: на яго абрынулася сцяна. Як інфармуе gospromnadzor.mchs.gov.by, кран падымаў на другі паверх цэглу і зачапіў стралой будынак. Абломкі сцяны трапілі на 42-гадовага мужчыну, ён атрымаў смяротныя траўмы. Па папярэдняй інфармацыі, няшчасны выпадак не звязаны з тэхнічным станам крана, гаворка ідзе пра памылку 61-гадовага кранаўшчыка. Праводзіцца расследаванне.
Праваахоўнікі высветлілі, што кранаўшчык працаваў у нецвярозым стане, паведамляе БЕЛТА.