Школьнік, якога прынеслі ў ахвяру, і "святыя" вожыкі — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Пакуль у Германіі забаранялі касіць па начах траву, каб не пакалечыць вожыкаў, індыйскі настаўнік прынёс у ахвяру школьніка.
Хто сарваў выпрабаванні аўтобуса-беспілотніка ў Літве і якімі былі апошнія дыназаўры, чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы "Іх норавы".
"Святыя" вожыкі
Улады Кёльна забаранілі запускаць аўтаматычныя газонакасілкі ў цёмную і начную пару сутак. Гэтыя машыны даволі практычныя. Яны самі стрыгуць траву і робяць гэта амаль бязгучна, чым уяўляюць небяспеку для невялікіх жывёл.
Дырэктар забіў вучня — "дзеля дабрабыту школы"
Дырэктар школы ў індыйскім горадзе Хатхрасе прынёс у ахвяру 11-гадовага хлопчыка. Гэта здарылася падчас магічнага рытуалу, які праводзіўся дзеля... дабрабыту школы.
Ахвярай быў абраны сын праграміста з Дэлі Крышана Кушваха. Хлопчык жыў у інтэрнаце пры навучальнай установе. Аднойчы Кушваху патэлефанавалі і сказалі, што Крытартх захварэў. Бацька наведаў і школу, і інтэрнат, але нідзе не змог знайсці сына. Настаўнікі сказалі яму не турбавацца, маўляў дырэктар Дынеш Багель адвёз вучня ў бальніцу на сваёй машыне.
Тым не менш бацька звярнуўся ў паліцыю. Калі паліцэйскія спынілі аўтамабіль Багеля, яны знайшлі ўнутры цела Крытартха. На шыі дзіцяці былі сляды задушэння. Падчас расследавання паліцыя высветліла, што хлопчыка прынеслі ў ахвяру падчас рытуалу чорнай магіі.
Паводле звестак следства, уладальнік школы Джасадхан Сінгх, які нібыта верыць у "тантрычныя рытуалы", папрасіў аднаго са сваіх сыноў і дырэктара школы прынесці школьніка ў ахвяру. Багель задушыў хлопчыка, а два педагогі сачылі за тым, каб гэтага ніхто не заўважыў. У ахвярапрынашэнні ўзялі ўдзел пяцёра мужчын — усіх іх арыштавалі.
Апошнія з дыназаўраў
Навукоўцы апісалі новы від дыназаўраў, які адносіцца да групы заўраподаў. Гэта буйныя траваедныя дыназаўры з доўгай шыяй і доўгім хвастом. Да гэтай жа самай групы адносяцца такія вядомыя віды, як дыпладок або брантазаўр.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.