15-гадовая мінская школьніца ад чужога імя "замініравала" гандлёвы цэнтр
Міліцыянеры знайшлі заказчыцу і затрымалі
15-гадовая мінская школьніца ад чужога імя "замініравала" гандлёвы цэнтр. У дачыненні дзяўчыны распачалі крымінальную справу за "заведама ілжывае паведамленні аб небяспецы, учыненае групай асоб".
Як паведамляе сталічная міліцыя, у школьніцы адбыўся канфлікт са знаёмым, якога яна ведала толькі па перапісцы ў інтэрнэце. Ён прыгразіў ёй "замініраваць" ад яе імя гандлёвы цэнтр. Дзяўчына вырашыла зрабіць тое ж самае, але ад імя хлопца. Яна звярнулася па дапамогу да свайго знаёмага, які жыве за мяжой. За невялікія грошы ён патэлефанаваў у мінскую міліцыю і паведаміў пра нібыта закладзеную ў гандлёвым цэнтры бомбу. І перадаў заказчыцы адпаведны аўдыёзапіс. Міліцыянеры знайшлі яе і затрымалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.