У "Ноўкінскі атрад" у Віцебскім раёне запісалі жанчын

У атрад запісалі толькі правераных "кампетэнтнымі органамі" людзей

У атрад запісалі толькі правераных "кампетэнтнымі органамі" людзей / vitvesti.by

У Віцебскай вобласці прайшлі камандна-штабныя вучэнні з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны. У іх рамках былі сфармаваныя два атрады так званага "народнага апалчэння": у аграгарадку Ноўка Віцебскага раёна пры сельскім выканаўчым камітэце і ў горадзе Барань Аршанскага раёна пры гарвыканкаме. Адпрацоўвалася прыбыццё іх удзельнікаў на месцы збору, атрыманне імі зброі і выкарыстанне атрадаў "па плане тэрытарыяльных органаў унутраных спраў".

Удзельнікаў "народнага апалчэння" называюць "добраахвотнікамі". Як вядома, туды запісалі толькі правераных "кампетэнтнымі органамі" людзей. На фотаздымках "Ноўкінскага атрада" бачым крыху больш за дзясятак чалавек. На час вучэнняў яны атрымалі аўтаматы. У атрадзе, як мінімум, трое жанчын. Сёлета толькі ў Мінскім раёне ў "народнае апалчэнне" запісалі каля 150 жанчын (10% ад яго складу).

Атрады "народнага апалчэння" ствараюць у Беларусі з 2022 года. У іх прымаюць толькі лаяльных рэжыму Аляксандра Лукашэнкі людзей (нярэдка былых міліцыянераў, вайскоўцаў, чыноўнікаў, паляўнічых), якім у сваіх населеных пунктах давядзецца дапамагаць міліцыі ў змаганні з "дыверсантамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі", у ахове розных аб'ектаў. Некаторыя з удзельнікаў думаюць, што іх рыхтуюць да вайны з NATO.

У "Ноўкінскі атрад" у Віцебскім раёне запісалі жанчын
У "Ноўкінскі атрад" у Віцебскім раёне запісалі жанчын

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі