Што чакае Лукашэнку ў Гаазе, а беларускіх студэнтаў — у Польшчы: эфір
Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская / Еўрарадыё
Даволі часта мы сутыкаемся з сітуацыямі, у якіх без дапамогі адваката ці кансультацыі юрыста не разабрацца і не знайсці прымальнага выйсця. Гэта і пытанні легалізацыі, і парады, у якую краіну можна ехаць бяспечна, а ў якую — не, што рабіць, калі ў вас скончыўся пашпарт, і як падацца на міжнародную абарону. Пералік такіх пытанняў і сітуацый можна працягваць.
Але цяпер вы зможаце пачуць на іх адказы, бо ў пуле рэгулярных экспертаў Еўрарадыё — шыкоўнае папаўненне: на вашыя і нашыя пытанні пытанні будуць адказваць і даваць свае парады юрыстка, сузаснавальніца дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганна Маціеўская і адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна. Праграма выходзіць у серады, раз на тры тыдні, у 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.