На Данбасе адбыўся абмен палоннымі паміж афіцыйным Кіевам і баевікамі

На Данбасе адбыўся абмен палоннымі паміж афіцыйным Кіевам і баевікамі

27 снежня на Данбасе на кантрольным пункце пропуску "Маёрскае" ў раёне Горлаўкі прайшоў абмен палоннымі паміж афіцыйным Кіевам і баевікамі так званых "ДНР" і "ЛНР".

Папярэдне паведамлялася, што абмен будзе праведзены паводле формулы "306 на 74": украінскі бок меўся перадаць 306 чалавек, баевікі — 74. Аднак некаторыя людзі адмовіліся вяртацца на тэрыторыю так званых "рэспублік". 

Украінскі бок прывез абмен па спісах "ЛНР" 75 чалавек. Але два чалавекі адмовіліся вяртацца на акупаваную тэрыторыю. Сярод іх экс-мэр Тарэцка Уладзімір Сляпцоў. Як перадае hromadske.ua, ён схаваўся ў аўтобусе журналістаў і вярнуўся разам з імі, каб адбываць пакаранне ва Украіне.  

Такім чынам, у Луганск вярнуліся 73 чалавекі, у Данецк — 165. Агулам афіцыйны Кіеў перадаў 238 грамадзян.

Для сустрэчы вызваленых з палону на Данбас прыбыў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі