На кінафестывалі ў Венецыі высока ацанілі працу аператара з Беларусі

"Bones and all" / Metro Goldwyn Mayer
"Bones and all" / Metro Goldwyn Mayer

На Венецыянскім кінафестывалі прадставілі фільм "Bones and all" з Цімаці Шаламэ ў галоўнай ролі. Аператарам карціны выступіў Арсеній Хачатуран — ён нарадзіўся ў Мінску, але цяпер жыве і працуе ў ЗША.

На кинофестивале в Венеции высоко оценили работу оператора из Беларуси

Кінакрытык Антон Долін ахарактарызаваў працу Хачатурана як "бязлітасную ўвагу да дэталяў", а італьянскі партал Cineforum піша, што ён "імпрэсіяністычна працуе са святлом для ўзмацнення формаў і аб'ёмаў".

Рэжысёрам карціны выступіў Лука Гуаданьіна, найбольш вядомы па фільме "Назаві мяне сваім імем", які намінаваўся на прэмію "Оскар".

У цэнтры сюжэту "Bones and all" — двое маладых канібалаў у ЗША 1980-х гадоў. У шырокі пракат стужка выйдзе напрыканцы лістапада гэтага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі