На мяжы Венесуэлы і Калумбіі сутыкненні: 300 чалавек пацярпелі і 2 загінулі
У Венесуэле 300 чалавек пацярпелі і 2 загінулі, спрабуючы правезці з краіну гуманітарную дапамогу з суседняй Калумбіі. Як паведамляюць замежныя СМІ, паміж пратэстоўцамі і вайскоўцамі адбыліся жорсткія сутыкненні.
Лідар апазіцыі Хуан Гуайдо прасіў вайскоўцаў прапусціць праз мяжу грузавікі з гуманітарнай дапамогай, аднак камандаванне на яго просьбу не адгукнулася. Сілавікі пачалі знішчаць транспарт з прадуктамі і медыкаментамі, пратэстоўцы спрабавалі ўратаваць падпаленыя машыны. Вайскоўцы выкарысталі слезацечны газ і гумовыя кулі для разгону апазіцыі.
Астатнія машыны, якія іші з Калумбіі, вярнуліся назад праз пагрозу нападу. Мяжу з Калумбіяй закрылі.
Прэзідэнт Нікалас Мадура мяркуе, што замест гуманітарнай дапамогі ў Венесуэлу могуць увезці зброю, якой скарыстаецца апазіцыі. Тым часам эканоміка краіны перажывае глыбокі крызіс, існуе вялікі дэфіцыт прадуктаў, лекаў і іншых патрэбных тавараў.