На мяжы з Крымам украінцы перахапілі партыю мачэтэ
Памежнікі знайшлі забароненыя для правозу рэчы ў паштовым грузавіку.
Сярод кантрабанды апынуліся 8 мачэтэ (даўжыня ляза дасягае 40 см), дзве бронекамізэлькі. Каму і кім яны перасылаліся, не паведамляецца. Аўтамабіль і згаданыя рэчы перадалі аператыўнікам Міністэрства ўнутраных спраў.
Як адзначае прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, падобныя пасылкі "сумніўнага прызначэння" на мяжы з Крымам пачалі выяўляцца рэгулярна.