На палітуцекача Іллю Міронава маглі завесці новую крымінальную справу
Ілля Міронаў з маці Валянцінай Міронавай
На палітуцекача Іллю Міронава маглі завесці новую крымінальную справу. Пра гэта ў сацсетках паведаміла яго маці Валянціна Міронава. Да яе прыходзілі сілавікі, яе выклікалі ў РАУС, а цяпер чакаюць у СК. Са слоў Валянціны следчыя выклікаюць яе ў якасці сведкі.
"На Іллю завялі новую крымінальную справу. Не бяруся публікаваць артыкулы, паколькі дакладнай інфармацыяй не валодаю", — піша маці Іллі Міронава.
Нагадаем, актывіста з Гомеля Іллю Міронаву летась судзілі за каментары паводле "справы Зэльцэра", прысудзілі паўтары годы калоніі. Але паколькі да таго моманту ён больш за год правёў у СІЗА, яго вызвалілі адразу пасля абвяшчэння прысуду. У гэтым годзе яго неаднаразова затрымлівалі і адпраўлялі на суткі. Пасля чарговага арышту Міронаў з'ехаў з Беларусі. Ён вядомы тым, што напісаў тысячы лістоў беларускім палітвязням. Таксама ён пісаў скаргі на прапагандыстаў Андрэя Мукавозчыка і Рыгора Азаронка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.