На "Ралан Гарос" Вікторыя Азаранка прайграла 17-гадовай Міры Андрэевай
Вікторыя Азаранка
На "Ралан Гарос" Вікторыя Азаранка (21-я ў сусветным рэйтынгу) прайграла 17-гадовай расіянцы Міры Андрэевай (38) — 3:6, 6:3, 5:7. Іх паядынак працягваўся дзве з паловай гадзіны. Беларуская тэнісістка выбыла з адкрытага чэмпіянату Францыі ўжо ў другім раўндзе.
Барацьбу на турніры працягвае Арына Сабаленка (2). У трэцім раўндзе яе чакае матч з Паулай Бадоса (139) з Іспаніі. Ён прызначаны на суботу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.