На судзе над "змоўшчыкамі" сведка пажадаў ім поспеху
На суд па "справе змоўшчыкаў" 17 жніўня выклікалі лідара Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргея Калякіна.
Як перадае "Спутнік", палітык заявіў, што ведае трох з пяці абвінавачаных: Фядуту, Кастусёва і Зянковіча. Па словах Калякіна, яму ніхто не прапаноўваў удзельнічаць у змове і нават у зумах на гэтую тэму.
Пакідаючы залу суда пасля допыту, ён пажадаў удачы фігурантам справы.
Працэс па "змове з мэтай захопу ўлады" праходзіць у Мінскім абласным судзе. Абвінавачаныя — Юрась Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Аляксандр Фядута, Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч. Следства заяўляе, што яны рыхтавалі пераварот дзеля захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам. Зянковіч заключыў здзелку са следствам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.