На волю выйшаў палітвязень Алег Краўцоў

Сяргей Ціханоўскі і Алег Краўцоў, 2020 год / Скрыншот з відэа
Сяргей Ціханоўскі і Алег Краўцоў, 2020 год / Скрыншот з відэа

На волю выйшаў палітвязень Алег Краўцоў, паведамляюць праваабаронцы. За кратамі былы фельдчар хуткай меддапамогі знаходзіўся з лістапада 2020 года, быў асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "актыўных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі прадак" і "наўмысным прывядзенні ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў злучэння" — нібыта ён абкручваў дротам рэйкі на чыгунцы, каб заблакаваць рух цягнікоў. Краўцоў цалкам адбыў свой тэрмін.

Алега Краўцова затрымлівалі яшчэ 8 траўня 2020 года проста ў будынку суда, куды ён прыйшоў падтрымаць свайго калегу фельчара Паўла Палейчыка. Тады абодва медыка з Ліды былі асуджаныя да адміністрацыйнага арышту на 7 сутак за сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. Гэта былі адныя з першых затрыманняў на пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020-га. 

Беларускія праваабаронцы прызнавалі Краўцова палітычным зняволеным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі