Спіс палітвязняў павялічыўся на трох чалавек

Спіс палітвязняў павялічыўся на трох чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек, піша сайт "Вясна". Гэта Віталь Шышлоў, Сяргей Дзяцук і Алег Краўцоў.

Віталя Шышлова асудзілі на 6 гадоў за ўдзел у масавых беспарадках, групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалт і пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

Сяргея Дзецука прысудзілі да 3 гадоў за пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

Алегу Краўцову прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі за замах на арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і падбухторванне да наўмыснага прывядзення ў непрыдатны для эксплуатацыі стан шляхоў зносін, сродкаў сігналізацыі і іншага транспартнага абсталявання.

Дзеянні Дзецука праваабаронцы тлумачаць самаабаронай  і абаронай маці, у якой праводзілі ператру па падазрэнні ва ўдзеле ў мірным пікеце. 

Намеры Краўцова блакаваць чыгунку ў Лідзе праваабаронцы разглядаюць як намер ажыццявіць адну з формаў мірнага пратэсту. Пагатоў, што ў Беларусі абсалютна немагчыма правесці мірны сход. 

Праваабаронцы патрабуюць перагладзець судовыя рашэнні па згаданых палітвязнях і вызваліць іх з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд. Таксама яны заклікаюць вызваліць усіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна" (зачынены ўладамі), Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дакументацыйны цэнтр, РГА "Прававая ініцыятыва".

Цяпер у Беларусі 579 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі