На волю выйшлі тры палітвязні, асуджаныя за пратэсты жніўня 2020-га ў Брэсце
Андрэй Тарасавец, Максім Імхавік і Іван Пацяйчук
На волю выйшлі тры палітвязні, асуджаныя за пратэсты жніўня 2020-га ў Брэсце. Яны цалкам адбылі свае тэрміны, паведамляюць праваабаронцы. Андрэй Тарасавец, Максім Імхавік і Іван Пацяйчук былі за кратамі з ліпеня 2021 года.
Палітвязняў асудзілі 12 ліпеня 2021 года да трох гадоў калоніі па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце 10 жніўня 2020-га. Пасля прысуду хлопцаў узялі пад варту ў зале суда. На момант прысуду Імхавік і Пацяйчук былі непаўнагадовыя, таму адбывалі пакаранне ў бабруйскай выхаваўчай калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.